textbase

Пасат-універсал

Исполнитель: Лявон Вольскі

0 просмотров
Опубликовано:

Текст песни

Шрифт: 16px
Поў-свіні, мех бульбы, сала, самагон - Што не зайшло ў багажнік, залезе ў салон. Блокаў сілікатных поўненькі паддон - Палову ў багажнік, палову ў салон. Ты не кажы пра новенкія джыпы, Жыццё - не мёд. Які базар-вакзал? Але ў мяне выдатная машына Фальксваген Пасат-універсал - ДЫЗЕЛЬ! Езджу, як Шумахер, ці амаль як ён, Хоць перашкаджае загружаны салон. Tам поў-свіні, мех, бульбы, сала, самагон І блокаў сілікатных поўненьки паддон. Ты не кажы пра новенкія джыпы, Жыццё - не мёд. Які базар-вакзал? Але ў мяне выдатная машына Фальксваген Пасат-універсал - ДЫЗЕЛЬ! Я сваю машыну ўрэшце разгрузіў, Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў. Еду да палякаў паліва прадам, Грошы атрымаю і назад айда. Каму жанчына, а каму мужчына, Каму вярсаль, каму ўніверсам. А ў мяне шыкоўная машына Фальксваген Пасат-універсал - ДЫЗЕЛЬ! На граніцэ з Польшчай я заняў чаргу, Калі ты папросіш, прапусціць магу. Заплаці мне роўна дваццаць пяць У.Е., Я тады спакойна прапушчу цябе. Поўны бак саляркі полякам прадаў, Грошы атрымаў і многа накупляў: Поў-свіні, мех бульбы, сала, самагон - Што не зайшло ў багажнік - залезе ў салон

Об исполнителе

Л
Лявон Вольскі

Посмотреть все песни

Все песни исполнителя