textbase

Сапраўднасць

Исполнитель: Свентояр

132 просмотров
Опубликовано:

Текст песни

Шрифт: 16px
Мінулае было сапраўдным са зброяй у руках, І кожны, хто жадаў тваё забраць сабе, Ішоў вайной, дзе жах і кроў, нянавісць у вачах, Дзе Перамога - сіла рук, да Роднага Любві. Разнастайнасць – гэта выбар, параўнанне. Прыроды Сіла нездарма зрабіла так, Што ёсць і воўк, і змей, нянавісць і каханне. Ваўку - ваўчына зграя. Кожнаму свой шлях. Жывёла на смерць б'ецца, трымаючы кардоны, І срэбрам не падкупны гонар важака. Нашчадкам іх ня жыці ніколі у палоне. Адгрызенаю будзе згубіцеля рука. Здаровымі і моцнымі, шчаслівымі і вольнымі Расці сярод Сваіх ім, і з верай у Сваё, І ў памяці нашчадкаў застануцца героямі, Што здолелі данесці ім свабоднае жыццё. Цяпер багата згублена, але яшчэ ня знішчана! І голас падсвядомасці грукоча праз вякі, Браты мае прачнуцца з паняццем а сапраўднасці. І цяжкі морак згіне ад Славянскай рукі.

Об исполнителе

С
Свентояр

Посмотреть все песни

Все песни исполнителя